Я б параіў неяк фармальна задакумэнтаваць працэс, паводле якога дадаюцца новыя словы ў слоўнік. Я бачу зьмены велізарнай колькасьці словаў паміж рознымі новымі выпускамі слоўніка. Тут няма нічога дзіўнага на гэтай пачатковай стадыі праекта, але ў кагосьці могуць узьнікнуць пытаньні наконт таго, якім чынам робіцца кантроль якасьці і інш. І гэты хтосьці можа пачаць выказваць прэтэнзіі накшталт: "Хто вы такія і які маеце лінгвістычны аўтарытэт? Хто вам дазволіў выдумляць новыя словы?"
Было б няблага вызначыцца з дэскрыптывізмам супраць прэскрэптывізму. Напрыклад, Вікіслоўнік працуе паводле прынцыпаў дэскрэптывізму. Гэта значыць, што ўсе словы перадусім бяруцца з мастацкіх твораў беларускіх пісьменьнікаў і артыкулаў СМІ, а спасылкі на розныя акадэмічныя слоўнікі зьяўляюцца збольшага дадатковым бонусам. Калі акадэмічныя слоўнікі супярэчаць рэчаіснасьці, то перавагу мае рэчаіснасьць. Зь іншага боку, узьнікаюць праблемы з такімі словамі, як запампаваць (якое перакладаюць і як "upload", і як яго антонім "download" у розных крыніцах). На маю думку, тут прэскрэптывізм можа дапамагчы пазбавіцца неадназначнасьці. Гэта былі прыклады спрэчнага значэньня словаў, але тое ж самае тычыцца і правапісу.
Дарэчы, можна выкарыстаць ШІ для праверкі словаў на адпаведнасьць правілам БКП2005. ШІ можа дзесьці трызьніць і хлусіць, але ён патэнцыйна нястомны і вельмі працаздольны памагаты, які можа дапамагчы знайсьці памылкі правапісу некаторых словаў. Напрыклад, я паспрабаваў зьвярнуцца па параду да Google Gemini: https://gemini.google.com/share/9491f4383855
Я б параіў неяк фармальна задакумэнтаваць працэс, паводле якога дадаюцца новыя словы ў слоўнік. Я бачу зьмены велізарнай колькасьці словаў паміж рознымі новымі выпускамі слоўніка. Тут няма нічога дзіўнага на гэтай пачатковай стадыі праекта, але ў кагосьці могуць узьнікнуць пытаньні наконт таго, якім чынам робіцца кантроль якасьці і інш. І гэты хтосьці можа пачаць выказваць прэтэнзіі накшталт:
"Хто вы такія і які маеце лінгвістычны аўтарытэт? Хто вам дазволіў выдумляць новыя словы?"Было б няблага вызначыцца з дэскрыптывізмам супраць прэскрэптывізму. Напрыклад, Вікіслоўнік працуе паводле прынцыпаў дэскрэптывізму. Гэта значыць, што ўсе словы перадусім бяруцца з мастацкіх твораў беларускіх пісьменьнікаў і артыкулаў СМІ, а спасылкі на розныя акадэмічныя слоўнікі зьяўляюцца збольшага дадатковым бонусам. Калі акадэмічныя слоўнікі супярэчаць рэчаіснасьці, то перавагу мае рэчаіснасьць. Зь іншага боку, узьнікаюць праблемы з такімі словамі, як запампаваць (якое перакладаюць і як "upload", і як яго антонім "download" у розных крыніцах). На маю думку, тут прэскрэптывізм можа дапамагчы пазбавіцца неадназначнасьці. Гэта былі прыклады спрэчнага значэньня словаў, але тое ж самае тычыцца і правапісу.
Дарэчы, можна выкарыстаць ШІ для праверкі словаў на адпаведнасьць правілам БКП2005. ШІ можа дзесьці трызьніць і хлусіць, але ён патэнцыйна нястомны і вельмі працаздольны памагаты, які можа дапамагчы знайсьці памылкі правапісу некаторых словаў. Напрыклад, я паспрабаваў зьвярнуцца па параду да Google Gemini: https://gemini.google.com/share/9491f4383855